Мужчына, які пяць гадоў гвалтаваў сваю падчарку, атрымаў 17 гадоў калоніі

Мужчына, які пяць гадоў гвалтаваў сваю падчарку, атрымаў 17 гадоў калоніі

Суд Лунінецкага раёна вынес прысуд па справе 45-гадовага мясцовага жыхара, які пяць гадоў гвалтаваў сваю падчарку, 2000 года нараджэння. Калі ёй было 6 гадоў, мужчына ўчыняў у яе адносінах распусныя дзеянні. З 10-гадовага ўзроста ён рэгулярна гвалтаваў дзяўчынку. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме, інфармуе БЕЛТА.

Жыхара Лунінца прызналі вінаватым у неаднаразовых згвалтаваннях і іншых гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, здзейсненых у адносінах малалетняй. Ён асуджаны на 17 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Фота: ria.ru