Мужчына трымаў грошы ў закатаных слоіках у гаражы. Слоікі скралі

Мужчына трымаў грошы ў закатаных слоіках у гаражы. Слоікі скралі

61-гадовы жыхар Баранавічаў цягам доўгіх гадоў разам з сынамі збіраў грошы, захоўваючы іх у закатаных трохлітровых слоіках у гаражы. А паколькі сыны жывуць у Мінску, сам мужчына гараж наведваў не часта. Раніцай 27 лютага ён выявіў адсутнасць слоікаў з грашыма і звярнуўся ў міліцыю. 

Падчас раследвання выявілася, што разам са слоікамі злодзеі знеслі суму ў 197 тысяч беларускіх рублёў.

Следчы камітэт раследуе справу аб крадзяжы маёмасці ў асабліва буйным памеры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.