МУС Беларусі хоча, каб таленавітыя праграмісты дапамагалі раскрываць злачынствы

МУС Беларусі хоча, каб таленавітыя праграмісты дапамагалі раскрываць злачынствы

МУС Беларусі хоча, каб таленавітыя праграмісты дапамагалі раскрываць злачынствы. Па словах міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, на сённяшні дзень у міліцыі не хапае спецыялістаў ІТ-тэхналогій.

"Існуюць пэўныя сектары, замяшчэнне пасад у якіх можа быць толькі спецыялістамі — тая ж сфера IT-тэхналогій, — цытуе словы Шуневіча БЕЛТА. — Мы, вядома, хацелі б, каб у сістэме Міністэрства ўнутраных спраў працавалі таленавітыя праграмісты і дапамагалі нам раскрываць злачынствы. На жаль, мы не можам пахваліцца тым, што гэтая праблема вырашана на ўсе 100%, і пэўны дэфіцыт у гэтых спецыялістах ёсць".

Аднак увогуле МУС не адчувае недахопу кадраў, кажа Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў, "некамплект... не ўплывае на якасць... працы". Тым больш , што існуе "узаемазаменнасць: сёння любы афіцэр можа выканаць працу і опера, і ўчастковага, калі будзе неабходна".