Мокры снег прагназуюць у Беларусі ў чацвер
У Беларусі ў чацвер чакаецца снег і мокры снег, ілюстрацыйнае фота / t.me/postavykr/
У чацвер, 6 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е паведамляе Белгідрамет.
Месцамі, пераважна па захадзе краіны, пройдзе невялікі снег, мокры снег. Удзень па крайнім захадзе Беларусі прагназуецца снег з дажджом. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы — ад слабога да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 3-8 градусаў марозу, пры праясненнях паветра будзе астуджацца да -10, па захадзе краіны чакаецца 0...-2. Удзень будзе ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла.
Прагноз надвор'я на 6 лютага / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 6 лютага / Белгідрамет