Мокры снег і дождж прагназуюць у Беларусі ў першыя дні сакавіка

Снег, ілюстрацыйнае фота

Снег, ілюстрацыйнае фота / Delfi

У суботу, 1 сакавіка, у Беларусі чакаецца пахмурнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — мокры снег і дождж. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Сіноптыкі папярэджваюць пра наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -5 градусаў па ўсходзе да +3 па захадзе краіны. Удзень паветра прагрэецца да 1-7 градусаў цяпла, на поўдні Беларусі чакаецца да +9.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Таксама ў многіх раёнах чакаюцца невялікі кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж. будзе Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень — месцамі парывісты.

Уначы прагназуецца ад -4 да +1, удзенгь чакаецца 0...+6 градусаў.

Мокры снег і дождж прагназуюць у Беларусі ў першыя дні сакавіка
Прагноз надвор'я на 1 сакавіка / Белгідрамет
Мокры снег і дождж прагназуюць у Беларусі ў першыя дні сакавіка
Прагноз надвор'я на 1 сакавіка / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.