Моцныя дажджы, навальніцы і да +26 — прагноз надвор'я ў Беларусі на сераду

Дождж / МУС Беларусі
У сераду, 28 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Сіноптыкі з гэтай нагоды абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўночны, удзень — з пераходам на паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад +8 па захадзе да +16 градусаў па ўсходзе Беларусі. Удзень чакаецца 16-22 градусы цяпла, у заходніх і ўсходніх раёнах краіны паветра прагрэецца да 26 градусаў вышэй за нуль.
Дажджлівае надвор'е захаваецца ў нашай краіне і ў наступныя дні. Удзень будзе крыху халадней: у пятніцу прагназуюць не больш за 22 градусы цяпла.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.