Моцныя дажджы і навальніцы прагназуюць у Беларусі ў аўторак

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У аўторак, 24 чэрвеня, у Беларусі ўначы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя ліўні, паведамляе Белгідрамет.

Удзень чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагназуюцца навальніцы. Вецер уначы будзе пераменных кірункаў, удзень — заходні парывісты. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень у многіх раёнах — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +17...+23 градусаў. 

Прыкладна такое ж надвор'е захаваецца і ў бліжэйшыя наступныя дні.

Моцныя дажджы і навальніцы прагназуюць у Беларусі ў аўторак
Прагноз надвор'я на 24 чэрвеня / Белгідрамет
Моцныя дажджы і навальніцы прагназуюць у Беларусі ў аўторак
Прагноз надвор'я на 24 чэрвеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.