Моцны вецер і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў суботу
Восень / pixabay.com
У суботу, 14 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты. Удзень месцамі па краіне яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 вышэй за нуль, па захадзе Беларсі чакаецца +12...+15. Удзень прагназуюць 18-24 цяпла.