Моцны вецер чакаецца ў Беларусі ў чацвер — абвясцілі аранжавы ўзровень

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 6 сакавіка, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер чакаецца заходні парывісты, у многіх раёнах краіны моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца ад +10 па паўночным усходзе да +18 па поўдні Беларусі.

Моцны вецер чакаецца ў Беларусі ў чацвер — абвясцілі аранжавы ўзровень
Прагноз надвор'я на 6 сакавіка / Белгідрамет
Моцны вецер чакаецца ў Беларусі ў чацвер — абвясцілі аранжавы ўзровень
Прагноз надвор'я на 6 сакавіка / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.