Моцны парывісты вецер чакаецца ў сераду па захадзе Беларусі

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота

У сераду, 25 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, месцамі, а ўдзень на захадзе краіны ў многіх раёнах — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 16-22 цяпла, па поўдні краіны паветра прагрэецца да +25 градусаў.

Дажджы і парывісты вецер захаваюцца ў Беларусі і ў бліжэйшыя дні. 

Моцны парывісты вецер чакаецца ў сераду па захадзе Беларусі
Прагноз надвор'я на 25 чэрвеня / Белгідрамет
Моцны парывісты вецер чакаецца ў сераду па захадзе Беларусі
Прагноз надвор'я на 25 чэрвеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.