Мінздароўя: за апошнія суткі 1957 новых хворых на COVID-19

Мінздароўя: за апошнія суткі 1957 новых хворых на COVID-19

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1957 новых пацыентаў, хворых на COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Агульная колькасць захварэлых ад пачатку пандэміі склала 192 361 чалавека.

10 чалавек, у якіх выявілі каранавірусную інфекцыю, памёрлі за апошнія суткі. За ўвесь час памёрла ўжо 1414 чалавек, сцвярджае афіцыйная статыстыка.

2644 пацыенты былі выпісаныя за мінулыя суткі. Агулам паправіўся 171 901 пацыент.

За чэс пандэміі было зроблена 3962 318 іэстаў на COVID-19, у тым ліку 24 454 тэсты за апошнія суткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.