Мінюст забірае ліцэнзіі ў яшчэ двух адвакатаў
Адвакаты, ілюстрацыйнае фота / reform.by
11 красавіка кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла чарговую атэстацыю адвакатаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Камісія вырашыла пазбавіць ліцэнзій Аляксандра Галавача і Ігара Рыжага. У рашэнні гаворыцца пра "немагчымасць выканання адвакатамі прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі".