Мінскія ўлады забаранілі шэсце ў нацыянальных беларускіх строях
Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні 28 чэрвеня перадкупальскага шэсця.
Заяўку падавалі рэжысёр Валерый Мазынскі, мастак Мікола Купава і грамадскі актывіст Уладзімір Кішкурна. Як інфармуе БелаПАН, чыноўнікі напісалі ў адмове, што такое шэсце "не адпавядае канстытуцыйным нормам".
Заяўка была пададзеная за два месяцы да даты мерапрыемства. Заяўнікі таксама прапаноўвалі Мінгарвыканкаму ўзяць частку фінансавых выдаткаў на правядзенне мерапрыемства.
Фота — nn.by