Зліў перапіскі з Ціханоўскай і новыя выклікі — каму цяпер верыць? Эфір

Аляксандр Класкоўскі

Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё

У грамадска-палітычным жыцці беларусаў зноў напружанне. Дэмакратычныя сілы селі на своеасаблівы “шпагат”: з аднаго боку яны патрабуюць узмацнення ціску на рэжым, з іншага — бачаць, што санкцыі і закрыццё межаў найперш б'юць па звычайных людзях. 

Тым часам крайне левае амерыканскае выданне The Grayzone апублікавала артыкул са злітай перапіскай Святланы Ціханоўскай і Валерыя Кавалеўскага. Кавалеўскі кажа, што доступа да ягонай пошты ніхто не меў, у Офісе Ціханоўскай адказваюць, што афіцыйную пошту ніхто не ламаў. Тады як гэта можна патлумачыць і што цяпер казаць пра празрыстасць і давер у дэмакратычным асяроддзі? Каму давяраць?

Пра ўсё гэта, а таксама пра тое, якія высновы робяць экс-палітвязні з падзей 2020-га, ці запатрабаваная Еўропай канцэпцыя “абмежаванай дээскалацыі” і чаму Беларусь апусцілася да 105-га месца ў Індэксе вяршэнства права, пагаворым з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.