Сілавікі рассылаюць беларусам фішынгавыя спасылкі
Нібыта па спасылцы — трансляцыя сустрэчы з Ціханоўскімі. / euroradio.fm
Новая правакацыя сілавікоў супраць беларусаў замежжа. Цяпер ідуць рассылкі ў прыват: у адной прапануюць "падпрацоўку" ў выглядзе фатаграфавання сустрэчы Ціханоўскіх у Вільні, у іншай — спасылку на анлайн-трансляцыю мерапрыемства.
Вядома, спасылка — фішынг. Ні ў якім разе не клікайце на яе, бо так сілавікі спрабуюць перахапіць кантроль над вашымі акаўнтамі ў мэсенджерах.