Пазняк назваў экс-палітвязняў “прарасійскімі”. А дзе неабыякавыя беларусы? Эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё
21 чэрвеня, пакуль памілаваныя палітвязні перасякалі беларуска-літоўскую мяжу, а спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Кэлаг сустракаўся з Лукашэнкам, у Варшаве адбываўся сход “неабыякавых беларусаў” — з заявамі пра новы старт, вострай крытыкай Святланы Ціханоўскай і адчайным пошукам тых, хто павінен за нешта адказваць. Сярод гасцей быў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, які хацеў выступіць, але некаторыя ўдзельнікі ў знак пратэсту павярнуліся да яго спінамі і паказалі сярэднія пальцы, не даўшы слова.
Пасля некалькіх безвыніковых спроб паразмаўляць з “неабыякавымі”, Вячорка паляцеў у Вільню сустракаць палітвязняў, сярод якіх былі муж дзейнай лідаркі беларускіх дэмсілаў — блогер Сяргей Ціханоўскі, журналіст Ігар Карней, лінгвістка Наталля Дуліна ды іншыя.
Пазней, каментуючы вызваленне беларусаў, апазіцыйны палітык Зянон Пазняк назваў падзею палітычным жэстам на карысць “прарасійскіх людзей”, падкрэсліўшы, што сапраўдныя беларускія патрыёты застаюцца за кратамі.
Ці сапраўды варта дзяліць палітвязняў на патрыётаў і “прарасійскіх”, улічваючы жэстачайшы рэжым у беларускіх турмах? У чым памылкі ўдзельнікаў сходу “неабыякавых” і ці можна было правесці яго больш інтэлегента?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.