Мінскія міліцыянты выявілі сем замежных нелегалаў

Супрацоўнікі ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама правялі рэйд па выяўленні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія незаконна знаходзяцца ў Беларусі.
Як паведамляецца на сайце мінскай міліцыі, рэйд прайшоў па 18 установах забаўляльнага характару, а таксама па 84 прыватных адрасах на тэрыторыі Ленінскага раёна сталіцы.
Міліцыянты выявілі сем замежнікаў, якія парушылі заканадаўства аб становішчы замежных грамадзян у Беларусі. Яны былі прыцягнутыя да адказнасці.