Мінскія чыноўнікі робяць тое, ад чаго адгаворваюць выпускнікоў

Запуск шарыкаў / Мінгарвыканкам
У Першамайскім раёне Мінска чыноўнікі віншавалі жанчын, якія нарадзілі дзяцей 3 ліпеня.
Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, маладым мамам уручылі кветкі і падарункі, а ў завяршэнне акцыі ўдзельнікі выпусцілі ў неба паветраныя шары. У акцыі прыняў удзел намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.
Цікава, што ў траўні Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікаў выпускнікоў адмовіцца ад традыцыі запуску паветраных шарыкаў. Гэта не забаронена, але шкодзіць навакольнаму асяроддзю.
Паветраныя шарыкі могуць праляцець вялікія адлегласці і пры падзенні забруджваюць самыя аддаленыя месцы. Латэксные абалонкі шарыкаў, а таксама поліэтыленавыя вяроўкі пазней стануць выдзяляць таксічныя рэчывы, якія сыходзяць у зямлю ці ваду. Таксама ёсць небяспека, што шарык з'есць жывёла, якой пагражае смерць ад голаду, калі шарык заблакуе кішэчны тракт.
Але, мяркуючы па ўсім, прыродзе пагражаюць толькі шарыкі ад выпускнікоў, а не ад чыноўнікаў Мінгарвыканкама. Ці ідэалагічна правільныя чырвоныя і зялёныя шарыкі не шкодзяць прыродзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.