Мінскі слесар “здаў” лекарку, якая выпісвала яму фіктыўныя бальнічныя

Мінскі слесар “здаў” лекарку, якая выпісвала яму фіктыўныя бальнічныя

31-гадовая лекар-тэрапеўт адной з мінскіх паліклінік асуджаная на тры гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў жанчыну вінаватай у неаднаразовым атрыманні хабару. Пра яе дзейнасць стала вядома, калі ў міліцыю звярнуўся 34-гадовы пацыент тэрапеўта, слесар аднаго з прадпрыемстваў сталіцы. На сённяшні дзень мужчына не працуе.

Мужчына паведаміў, што за грошы атрымліваў фіктыўныя бальнічныя. Першы “бюлетэнь” ён узяў на пяць дзён у студзень 2014 года і заплаціў за яго 200 тысяч рублёў. Наступным разам дакумент аб вызваленні ад працы ён браў у жніўні таго ж года і тады кошт паслугі ўзрос да 300 тысяч рублёў. 

Сёлета ў сакавіку праваахоўнікі правялі аператыўны эксперымент і “дамовіліся” з супрацоўніцай паліклінікі на фіктыўны бальнічны за 400 тысяч рублёў. Такім чынам яна і трапілася на правапарушэнні. Лекарка прызналася, што сістэматычна выпісвала пацыентам фіктыўныя бальнічныя за грошы, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота: Onliner.by