Мінскага студэнта на 2 гады адправілі ў калонію: "ударыў у твар амапаўца"

Мінскага студэнта на 2 гады адправілі ў калонію: "ударыў у твар амапаўца"

Суд Савецкага раёна Мінска асудзіў на 2 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму студэнта аднаго з мінскіх ВНУ. Маладога чалавека судзілі па артыкуле "Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК). Ён нібыта ўдарыў у твар амапаўца.

Еўрарадыё паведамляла пра тое здарэнне. 17 кастрычніка ў Мінску АМАП разганяў акцыю пратэсту студэнтаў і праводзіў затрыманні. Хлопцы і дзяўчаты збягалі ад сілавікоў. Прэс-служба МУС заявіла, што адзін студэнт, 20-гадовы жыхар Брэста, ударыў амапаўца, які яго спрабаваў затрымаць, каленам у твар. Сам хлопец на відэа МУС казаў, што калі і закрануў сілавіка, то ненаўмысна: "Я збягаў проста...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.