Мінскага дынамаўца Гаўруса дыскваліфікавалі на два матчы і аштрафавалі

Мінскага дынамаўца Гаўруса дыскваліфікавалі на два матчы і аштрафавалі

Мінскага дынамаўца Артура Гаўруса дыскваліфікавалі на два матчы і аштрафавалі. Спартыўна-дысцыплінарны камітэт КХЛ разбіраў інцыдэнт з удзелам нападаючага ў нядаўнім матчы са “Спартаком” (відэа гл. тут). У выніку пакаранне, вынесенае Гаўрусу за атаку гульца, які не валодаў шайбай, перакваліфікавалі на больш жорсткае: былі 2 хвіліны штрафу, сталі 5+20 хвілін. Хакеіст прапусціць сённяшні матч “Дынама” з камандай “Северсталь”, а таксама паядынак з “Сочы”, які пройдзе 6 верасня.

Гаўрусу 23 гады. У мінскім “Дынама” ён гуляе з невялікім перапынкам з 2013 года.