Мінскае "Дынама" засталося без галоўнага трэнера
У сераду футбольны клуб пацвердзіў, што працоўнае пагадненне з галандскім спецыялістам Робертам Мааскантам спыненае "паводле пагаднення бакоў".
44-гадовы Мааскант працаваў з мінскім "Дынама" з чэрвеня 2013-га. Яго кантракт быў разлічаны на паўтары гады. Аднак надзеі, ускладзеныя на трэнера, цалкам не спраўдзіліся: каманда не дабралася да плэй-оф у Лізе Еўропы, а ў чэмпіянаце здолела ўзяць толькі бронзавыя медалі.
Мяркуецца, што мінскае "Дынама" можа ўзначаліць Алег Кубараў, які цяпер працуе ў Малдове.
Фота — dinamo-minsk.by