Мінскае "Дынама" сёння правядзе чарговы матч у чэмпіянаце КХЛ

Мінскае "Дынама" сёння правядзе чарговы матч у чэмпіянаце КХЛ

У аўторак, 1 лістапада, мінскае "Дынама" правядзе чарговы матч у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На гэты раз сапернікам дынамаўцаў будуць рыжскія аднаклубнікі. Матч пройдзе ў Рызе. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 20.25.

Папярэдні гасцявы паядынак мінскае "Дынама" прайграла "Віцязю" з фантастычным лікам 6:9 (дагэтуль у КХЛ мінчукі яшчэ не прапускалі ў адным матчы столькі шайбаў). І цяпер хакеісты маюць шанец, каб рэабілітавацца. У Заходняй канферэнцыі дынамаўцы займаюць 7-е месца, у іх 40 ачкоў пасля 24 матчаў. Столькі ж у "Віцязя", але ён згуляў на дзве гульні больш.