Мінскае "Дынама" сёння гуляе з гродзенскім "Нёманам"
У нядзелю пройдуць тры апошнія матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
12 ліпеня пройдуць тры матчы 14-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" сустрэнецца з гродзенскім "Нёманам", пачатак у 17.30. "Слуцк" прымае салігорскі "Шахцёр", гульня пачнецца а 16-й гадзіне. Брэсцкае "Дынама" ў 19.30 распачне матч з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ".
Астатнія матчы тура прайшлі 10-11 ліпеня. БАТЭ ў Мазыры выйграў у "Славіі" — 5:3, "Мінск" у Наваполацку перамог "Нафтан" — 1:0, "Белшына" на сваім полі адолела "Гомель" — 3:1, а "Граніт" у гасцях вырваў на апошніх секундах перамогу над "Віцебскам" — 3:2.
У БАТЭ 38 ачкоў, у мінскага "Дынама" 27 і матч у запасе, "Белшына" мае 24 ачкі, "Мінск" — 23.
Фота: ria.ru