Мінскае "Дынама" разграміла "Ак Барс"
Хакей у Мінску / vk.com/hcdinamoby
Мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ разграміла казанскі "Ак Барс" — 5:1 (3:0, 2:0, 0:1). Шайбы ў мінчукоў закінулі Брэдзі Лайл (10), Ілля Усаў (11), Сэм Энас (17), Данііл Ліпскі (34) і Вадзім Мароз (35). Госці вызначыліся толькі ў канцы гульні.
Беларускі клуб па-ранейшаму займае ў Заходняй канферэнцыі КХЛ сёмае месца. У яго 45 ачкоў пасля 38 матчаў.
На 27 снежня прызначаны хатні паядынак з маскоўскім "Дынама".