Мінскае "Дынама" прайграла "Медвешчаку" — 1:4
Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі адбыўся 6 студзеня ў Заграбе.
Мінскія хакеісты прайгралі мясцоваму "Медвешчаку" з лікам 1:4. Як перадае БелаПАН, адзіную шайбу ў гасцей закінуў Андрэй Стась на 13-й хвіліне.
Пасля 42 матчаў "Дынама" мае 42 ачкі і займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, апошняе, 14-е, — у Заходняй канферэнцыі і 26-е — у агульнай табліцы.
Наступныя матчы мінчукі таксама правядуць на выездзе: 14 студзеня — з ханты-мансійскай "Югрой", 16-га — з екацярынбургскім "Аўтамабілістам", 18-га — з омскім "Авангардам".
Фота — hcdinamo.by