Мінскае “Дынама” прайграла лідару КХЛ — маскоўскаму ЦСКА

Мінскае хакейнае “Дынама” пацярпела другую паразу запар у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 7 студзеня на лёдзе “Мінск-Арэны” клуб саступіў лідару КХЛ — маскоўскаму ЦСКА з лікам 1:3.
Гаспадары адкрылі лік на 12-й хвіліне — шайбай адзначыўся Аляксандр Паўловіч, які ўдала згуляў у большасці. Аднак у другой двацціхвілінцы госці закінулі дзве шайбы запар на 30-й хвіліне, а ў апошнім перыядзе яшчэ больш умацавалі сваю перавагу і не пакінулі “зубрам” ніякіх шансаў.
Пасля 45 матчаў “Дынама” мае 77 ачкоў і займае 6-е месца сярод 14 каманд Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Наступныя тры матчы мінскі клуб правядзе на выездзе: 12 студзеня згуляе з хабараўскім “Амурам”, 14 студзеня — з кітайскім “Куньлунем”, 16 студзеня — з уладзівастоцкім “Адміралам”.