Мінскае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр" згуляюць у Лізе Еўропы

Мінскае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр" правядуць у чацвер, 23 ліпеня, матчы ў адказ другога раўнда футбольнай Лігі Еўропы. Дынамаўцы на сталічным стадыёне "Трактар" будуць прымаць балгарскую каманду "Чорнае Мора", пачатак а 18-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". У першым матчы была зафіксаваная нічыя 1:1. У выпадку поспеху ў наступным раўндзе мінчукоў чакае швейцарская каманда "Цюрых".

"Шахцёр" будзе гуляць ў Аўстрыі з "Вольфсбергам". На сваім полі гарнякі саступілі з лікам 0:1. Калі беларуская каманда ўсё ж выйдзе ў трэці раўнд Лігі Еўропы, яе сапернікам там стане знакамітая дортмундская "Барусія".

Здымак з архіву.