Міністр эканомікі Германіі ўпаў са сцэны і зламаў нос

Міністр эканомікі Германіі ўпаў са сцэны і зламаў нос

Міністр эканомікі і энергетыкі Германіі Петэр Альтмаер упаў, калі сыходзіў са сцэны ў Дортмундзе пасля выступу, і зламаў нос. Яго шпіталізавалі. Залу, у якой праходзіла канферэнцыя па лічбавых тэхналогіях, на якой ён выступаў, эвакуявалі. Як інфармуе Bild, міністр страціў прытомнасць, у яго падчас падзення разбіліся акуляры. Аднак жыццю Альтмаера нічога не пагражае і ён ужо адчувае сябе добра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.