Міністэрства гандлю ЗША працягнула санкцыі супраць "Белавія"
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" / З архіва Еўрарадыё
Міністэрства гандлю ЗША працягнула на 180 дзён санкцыі супраць "Белавія". Прычына — беларуская авіякампанія працягвае арганізоўваць рэйсы на самалётах амерыканскай вытворчасці, насуперак уведзеным абмежаванням.
Амерыканскія санкцыі супраць "Белавія" былі ўведзеныя ў чэрвені 2022-га — за выкарыстанне самалётаў "Боінг" у парушэнне абмежаванняў, уведзеных пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Кампаніям усяго свету было забаронена абслугоўваць, рамантаваць ці іншым чынам выкарыстоўваць амерыканскія дэталі для абслугоўвання самалётаў "Белавія". Абмежаванні ўводзіліся на 180 дзён і былі працягнутыя ў снежні 2022-га.