ЗША хочуць, каб Турцыя не прымала рэйсы "Боінгаў" з Беларусі і Расіі
Самалёт "Белавія" / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Улады ЗША патрабуюць ад Турцыі забараніць беларускім і расійскім авіякампаніям палёты ў краіну на амерыканскіх авіялайнерах. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Злучаныя Штаты кажуць, што такія палёты парушаюць іх санкцыі. Пры невыкананні патрабаванняў Турцыі пагражаюць наступствы — напрыклад, штрафы і страта экспартных прывілеяў.
На сёння авіяпарк кампаніі "Белавія" складаюць 14 "Боінгаў" (вытворчасць ЗША) і 15 "Эмбраераў" (Бразілія).