Мінінфарм Беларусі дазволіў паказваць матчы Лігі Нацый без дазволу УЕФА
Футбольнае поле / pixabay.com
У пералік спартыўных спаборніцтваў, якія ў Беларусі лічаць магчымым паказваць без згоды праваўладальнікаў, унесены змены. У спіс дададзеныя Ліга чэмпіёнаў і таварыскія матчы з удзелам зборнай Беларусі па футболе. Пастанова Міністэрства інфармацыі была падпісаная 5 чэрвеня, а сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
Раней у гэты пералік былі ўключаныя чэмпіёна свету ў пляжным футболе і чэмпіянат Еўропы па футболе 2024 года.
Нагадаем, групавы этап Лігі чэмпіёнаў пройдзе восенню. Беларуская зборная трапіла ў групу з разам з камандамі Люксембурга, Балгарыі і Паўночнай Ірландыі. Першы матч супраць зборнай Балгарыі адбудзецца 5 верасня. Адзначым, что пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны беларускі футбол трапіў пад санкцыі. Зборная краіны вымушана праводзіць хатнія матчы на нейтральных палях за мяжой.