Мінчукі на Новы год сталі менш ездзіць у метро, чым у ранейшыя гады
37 тысяч чалавек скарысталіся мінскім метрапалітэнам у навагоднюю ноч, паведамляе БЕЛТА.
Для параўнання: у ноч з 2019 на 2020 год на метро праехаліся 52,7 тысячы пасажыраў, а годам раней — і ўвогуле 72 тысячы. Даных за мінулы год у СМІ няма.
Выглядае, што жыхары сталіцы сталі менш святкаваць Новы год па-за межамі дому.