Мінчук катаваў дзяўчыну прасам, падазраючы ў крадзяжы грошай (відэа)

У Мінску затрымалі мужчыну, які раскаленым прасам катаваў знаёмую. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, здарэнне адбылося 18 жніўня.

Пра падрабязнасці тэлеканалу "Беларусь 1" распавяла прэс-афіцэр Савецкага РУУС Мінска Аляксандра Папова.

Аляксандра Папова: "У дзяжурную часць Першамайскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў паступіла тэлефанаванне ад жанчыны. Яна паведаміла, што яе дачка вярнулася дадому са слядамі апёкаў на целе. На пытанне маці пра паходжанне такіх цялесных пашкоджанняў яна патлумачыла, што знаходзілася ў свайго знаёмага ў гасцях. Ён западозрыў яе ў крадзяжы грашовых сродкаў з яго кватэры і спрабаваў вярнуць іх з дапамогай раскалёнага праса".

Маці дзяўчыны звярнулася да міліцыянтаў. Але тыя адразу не змаглі трапіць у кватэру падазраванага. Паведамляецца, што мужчына забарыкадаваўся, так што даставаць яго давялося з дапамогай ратавальнікаў.

Цяпер на мужчыну пачалі крымінальную справу за катаванне. Яму пагражае да трох месяцаў арышту, або да трох гадоў абмежавання волі, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Жыхар Гродна катаваў былую дзяўчыну прасам