Мінчанка збіла 11-гадовага хлопчыка на пешаходным пераходзе

11-гадовы хлопчык пацярпеў падчас ДТЗ на пешаходным пераходзе ў Мінску. Як перадае БЕЛТА, здарэнне адбылося ўвечары 12 кастрычніка.
Жанчына на аўтамабілі "Міцубісі Кольт" ехала па вуліцы Аэрадромнай ў напрамку вуліцы Ляўкова. На скрыжаванні з вуліцай Жукоўскага яна збіла хлопчыка, які пераходзіў дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло.
Дзіця з пераломамі вялікай і малой галёначных костак, ранкамі і ўшыбамі адправілі ў лякарню.
Па звестках ДАІ, за 9 месяцаў гэтага года на пешаходных пераходах адбылося 356 ДТЗ, з іх 329 — з прычыны таго, што кіроўцы парушалі правілы праезду праз пешаходны пераход. З гэтай колькасці 37 выпадкаў — наезды на абазначаных пераходах на дзяцей, прычым 11 з іх — на рэгуляваных пераходах.
Фота: МР7.ru