Мінчанка забіла брата за кватэру
А потым хавалася ў сваіх знаёмых.
Міліцыянты Ленінскага РУУС сталіцы затрымалі 39-гадовую мінчанку, якую падазраюць у забойстве свайго брата.
Па словах праваахоўнікаў, брат і сястра разам выпівалі ў сябе ў чатырохпакаёвай кватэры. Сумесныя п'янкі тут адбываліся не першы раз, таму кватэра мела рэпутацыю прытона, адзначае прэс-служба ГУУС.
Падчас выпіўкі брат і сястра пасварыліся за кватэру. Жанчына некалькі разоў ударыла брата ў грудзі нажом. У гэты час у кватэры быў пляменнік і знаёмыя пацярпелага. Яны выклікалі хуткую, а сама жанчына ўцякла з месца здарэння. Медыкі не дапамаглі мінчуку: ад нажавых раненняў мужчына памёр.
Менш за суткі спатрэбілася аператыўнікам, каб затрымаць падазраваную. Жанчыну знайшлі ў кватэры знаёмых. На яе пачалі крымінальную справу за забойства. Мінчанцы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Дарэчы, міліцыя адзначае, што жанчына злоўжывае алкаголем і наркотыкамі. Раней яе судзілі за крадзяжы і незаконныя дзеянні з наркотыкамі.
Фота: guvd.gov.by