Мінчанін браў грошы за атрыманне правоў і прайграваў іх у казіно
У Мінску затрыманы махляр, які прапаноўваў свае пасрэдніцкія паслугі для атрымання правоў кіроўцы без здачы адпаведных экзаменаў. Раней судзімы жыхар сталіцы спасылаўся на сувязі ў адпаведных структурах і прапаноўваў аформіць пасведчанне кіроўцы катэгорый “А” і “В”, датэрміновае вяртанне правоў і талона да іх, афармленне фіктыўных пасведчанняў ад заканчэнні аўташколы.
За ўсе гэтыя паслугі ён браў у людзей грошы ў якасці перадаплаты, але на самой справе не збіраўся выконваць абяцанні. Такім чынам зламыснік падмануў 10 чалавек на агульную суму каля 85 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы ён патраціў у казіно, бо з’яўляецца зацятым лудаманам.
Цяпер на яго завялі крымінальную справу за махлярства, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота з архіву