Мінабароны Вялікабрытаніі: у Расіі востры недахоп сучаснага ўзбраення
У Расіі востры недахоп сучаснага ўзбраення, паведамляе Мінабароны Вялікабрытаніі. Апошняе сведчанне гэтага — дастаўка ва Украіну састарэлых танкаў Т-62 паўвекавой даўнасці, адзначае "Бі-Бі-Сі". А яны пазбаўлены сучасных сродкаў абароны, а значыць асабліва ўразлівыя для супрацьтанкавага ўзбраення новага пакалення. Дагэтуль гэтыя танкі знаходзіліся ў "глыбокім рэзерве". Некаторыя эксперты лічаць, што расійскае камандаванне спрабуе не звяртаць увагі на тое, што танкі слаба абароненыя. Для яго галоўнае — іх вялікай колькасцю праціскаць і прарываць украінскую абарону на Данбасе, незважаючы на страты.
Расійскія войскі працягваюць наступ на Севераданецк і Лісічанск. Робяцца спробы ўзяць у акружэнне ўкраінскія войскі, якія там трымаюць абарону. Генштаб Узброеных сіл Украіны раніцай у пятніцу паведамляе пра аднаўленне расійскага наступу на Славянскім накірунку.