Мінабароны Беларусі назвала Латвію "легкадумнай"

Мінабароны Беларусі збіралася наведаць вайсковую частку Латвіі для ацэнкі ўзбраенняў і даслала запыт латышскаму боку. Але Латвія адмовіла. Пра гэта паведаміў памошчнік міністра абароны па пытаннях вайсковага супрацоўніцтва Валерый Равенка, назваўшы пазіцыю Латвіі грубым парушэннем па Венскім дакуменце.
"Легкадумнае стаўленне Захаду да міжнароднай дамовы абумоўлівае знішчэнне ўсёй сістэмы кантролю над узбраеннямі. Гэта спрыяе далейшаму мэтанакіраванаму і бескантрольнаму нарошчванню ваеннай сілы ля межаў Саюзнай дзяржавы", — напісаў Равенка.
Венскі дакумент аб мерах умацавання даверу і бяспекі быў прыняты ў 2011 годзе. У адпаведнасці з ім дзяржавы-удзельнікі АБСЕ штогод абменьваюцца інфармацыяй пра вайсковыя сілы і ўзбраенні, планаванне і бюджэты. А таксама запрашаюць назіральнікаў, наведваюць вайсковыя часткі для ацэнкі інфармацыі, праводзяць інспекцыю.
Афіцыйны Мінск заяўляе аб двухкротным павелічэнні войскаў НАТА у Латвіі, Літве і Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.