Міліцыянт падаў у суд, каб абараніць гонар і годнасць ад блогера Сцяпана Пуцілы

Міліцыянт Алег Кляменцьеў падаў у суд на абарону свайго гонару і годнасці, паведамляе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.
Усё пачалося з сюжэту пра пра секс мужчыны, падобнага на Валерыя Цапкалу з дзвюма жанчынамі. Пасля сексу мужчына на камеру расплациўся з жанчынамі. Сюжэт з'явіўся ў Telegram-каналах падчас выбарчай кампаніі Цапкалы.
Блогер Сцяпан Пуціла правёў сваё расследаванне і заявіў, што відэа — правакацыя супраць прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду. Па яго словах, мужчына ў відэасюжэце — супрацоўнік сталічнага АМАПа Алег Кляменцьеў.
"Фатаграфія апошняга таксама была распаўсюджаная разам з ролікам. Пры гэтым аўтар зрабіў акцэнт (мабыць, для хайпу) на аднолькавыя бляхі ў рамянях міліцыянта і рэальнага ўдзельніка відэа. Высветлілася, што на здымку паказаны іншы міліцыянт, які, як і Кляменцьеў, не мае дачынення да скандальнага роліка", — заяўляе прэс-служба МУС.
Менавіта з гэтай нагоды Кляменцьеў і падаў у суд.
Таксама паведамляецца, што Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС праводзіць сваю праверку па гэтым факце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.