Міліцыя знайшла хлопца, які паліў цыгарэту на ўроку ў прысутнасці настаўніцы
"Прафілактычная гутарка" ў школе / t.me/police_minsk/
Мінская міліцыя адрэагавала на відэаролік у інтэрнэце і знайшла хлопца, які паліў цыгарэту на ўроку ў прысутнасці настаўніцы. У дачыненні 17-гадовага школьніка склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС высветлілі ўсіх удзельнікаў інцыдэнта і яго абставіны. У якой сталічнай сярэдняй школе ён адбыўся, не паведамляецца. З парушальнікамі (згаданым школьнікам і суседам па парце, які здымаў відэа) правялі "прафілактычную гутарку".