Міліцыя шукае кіроўцу, які ўцёк з месца аварыі, дзе загінулі пасажыры (фота)

Міліцыя шукае кіроўцу, які ўцёк з месца аварыі, дзе загінулі пасажыры (фота)

Мінская міліцыя шукае кіроўцу аўтамабіля Honda, які позна ўвечары трапіў у аварыю на Партызанскім праспекце. Легкавік раптоўна выехаў з праезнай часткі і сутыкнуўся са слупом (мяркуецца, што вадзіцель не саўладаў з кіраваннем). Як паведамляла Еўрарадыё, на месцы здарэння памерлі двое пасажыраў — 39-гадовы мужчына і 23-гадовая дзяўчына. Яшчэ адзін пасажыр (ва ўзросце 32 гадоў) быў шпіталізаваны. Кіроўца з месца здарэння ўцёк, у яго адносінах распачалі крымінальную справу.

Як інфармуе сайт onliner.by, Упраўленне Следчага камітэта па Мінску шукае жыхара сталіцы 24-гадовага Валянціна Сянько (на здымку). Грамадзян просяць дапамагчы ў яго пошуку, канфідэнцыйнасць гарантуецца. Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 222-25-10, 8 (017) 200-73-48, 8 (033) 333-67-19, 8 (029) 124-16-97.

Фота: ДАІ

Міліцыя шукае кіроўцу, які ўцёк з месца аварыі, дзе загінулі пасажыры (фота)