Міліцыя не пацвярджае затрыманні фанатаў мінскага ФК “Дынама”

Сталічная міліцыя не пацвярджае факты затрымання фанатаў мінскага футбольнага “Дынама”. Пра гэта БелаПАН заявіў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Паведамленне пра затрыманых заўзятараў з’явілася сёння на сайце spring96.org. У інфармацыі было сказана, што напярэдадні міліцыя зладзіла ператрус у кватэры фаната ФК “Дынама” (Мінск) Юрыя Белавусава, а затым затрымала яго. Паводле праваабаронцаў, заўзятара даставілі ў Фрунзенскі РУУС. Таксама паведамлялася пра затрыманне яшчэ траіх футбольных фанатаў.

Інфармацыі пра затрыманні няма таксама на фанатскім інтэрнэт-рэсурсе belultras.by

Фота з архіву