Міліцыя ламілася ў дом да грамадскай актывісткі Вольгі Нікалайчык

У прыватны дом рэжысёркі і грамадскай актывісткі Вольгі Нікалайчык, якая жыве на ўскраіне Мінска, учора позна ўвечары ламілася міліцыя. Пра гэта Нікалайчык паведаміла Радыё Свабода каля 23-й гадзіны. Праваахоўнікі патрабавалі, каб яна адчыніла дзверы і пагражалі ўзломам.

Міліцыянты казалі, што ў іх ёсць звесткі пра нейкае злачынства, да якога грамадская актывістка нібыта датычная.

Вольга Нікалайчык паведаміла, што адмовілася адчыніць дзьверы. Яна праінфармавала пра здарэнне праваабаронцаў.

Недзе праз паўгадзіны спробаў трапіць у хату міліцыянты сышлі.