Міліцыя будзе дзяжурыць у школах 1 верасня

Міліцыя будзе дзяжурыць у школах 1 верасня

Міліцыя будзе дзяжурыць у школах 1 верасня / TikTok-акаўнт газеты "Маяк"

У Дзень ведаў, 1 верасня, у ўсіх школах Беларусі будзе дзяжурыць міліцыя, таксама прадугледжаны ўзмоцнены прапускны рэжым.

Пад асаблівы кантроль будзе ўзята прылеглая тэрыторыя з задзейнічваннем патрульных нарадаў і экіпажаў ДАІ. Таксама прыцягваюцца групы хуткага рэагавання, паведамляюць у прэс-службе МУС.

Аб пакінутых  рэчах, падазроных грамадзянах або прадметах просяць паведамляць бліжэйшаму нараду міліцыі ці тэлефанаваць па нумары 102.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.