Міліцыі забаранілі даглядаць рэчы пасажыраў у мінскім метро

Змены і дапаўненні ў правілы перавозак пасажыраў метрапалітэнам прыняў Савет міністраў сваёй пастановай №234 ад 29 сакавіка.
У прыватнасці, супрацоўнікі органаў унутраных спраў цяпер не маюць права даглядаць ручную паклажу пасажыраў мінскага метрапалітэну, паведамляецца на сайце ўрада.
Як паведамляла Еўрарадыё раней, таксама новыя правілы дазваляюць правозіць у метро зброю, калі ёсць адпаведны дазвол на яе нашэнне. Акрамя таго, дазволена правозіць з сабой газавыя балоны і балончыкі (да 0,5 літра).
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з пунктам 2 указа прэзідэнта Беларусі ад 5 студзеня 2018 г. №5 "Аб скасаванні ўпраўлення ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна" і набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.