Мікалай Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага — "Наша Ніва"

Мікалай Статкевіч на мяжы Беларусі і Літвы / Памежны камітэт
Мікалай Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага. Пра гэта "Наша Ніва" паведамляе са спасылкай на ўласныя крыніцы.
У Глыбокім размяшчаецца папраўчая калонія ўзмоцненага рэжыму №13.
Статкевічу 69 гадоў, яго вызвалілі са зняволення 11 верасня ў ліку іншых 52 палітвязняў і адправілі ў Літву. Аднак пры спробе дэпартацыі ён на мяжы высадзіў нагою дзверы аўтобуса і выйшаў у нейтральнай зоне між Беларуссю і Літвой.
Дарэчы, арыштавалі Статкевіча яшчэ да выбараў — у траўні 2020 года. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення, абвінаваціўшы ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Апошнія 2 гады і 7 месяцаў палітвязня трымалі ў рэжыме інкамунікада ў турме Глыбокага.
Статкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты ў 2010 годзе. Пасля ўдзелу ў акцыі ў дзень выбараў 19 снежня 2010 года палітыка асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вызвалілі яго ў 2015 годзе, пасля чаго ён зноў актыўна ўключыўся ў палітычныя кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.