Мігранты на беларуска-польскай мяжы зноў кідаліся камянямі і палкамі
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
За мінулыя суткі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі па-за пунктамі пропуску спрабавалі трапіць 109 мігрантаў. Гэта грамадзяне Індыі, Ірана і Пакістана. Пра гэта расказалі ў польскай памежнай службе. 27 мігрантаў, пабачыўшы патрулі, вярнуліся ў Беларусь. Але былі і выпадкі агрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў памежнай службы. У польскіх супрацоўнікаў зноў ляцелі камяні і палкі. Нагадаем, раней польскія памежнікі расказвалі, што мігранты пачалі кідаць у патрулі яшчэ і падпаленае галлё.
Нагадаем, днямі ў Польшчы праходзіў рэферэндум, дзе сярод іншага задавалася пытанне аб загародзе на польска-беларускай мяжы. Пытанне гучала так: "Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю сцяны на мяжы паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь?" Пераважная большасць тых, хто прыйшоў, адказалі "не". Але вынікі рэферэндуму ўсё роўна не будуць абавязковымі для выканання праз нізкую яўку.