Медуніверсітэт дзеля будаўніцтва новага корпусу атрымае крэдыт
Студэнты / БДМУ
Урад Беларусі дазволіў Банку развіцця выдаць крэдыт дзяржаўнаму медыцынскаму ўніверсітэту. Плануецца, што каля 19 мільёнаў рублёў будуць накіраваныя на будаўніцтва новага корпусу.
Працэнт, пад які БДМУ атрымае крэдыт — стаўка рэфінансавання плюс адзін адсотак.
Відаць, развіццё адукацыі, у тым ліку медыцынскай, не так важна для дзяржавы, таму яна не можа проста ўзяць і прафінансаваць будаўніцтва.