Маўчы, стукай і нікому не вер. Як рэжым калечыць псіхіку школьнікаў і студэнтаў?

Лілія Хедзіна

Лілія Хедзіна / асабісты архіў

Верасень — час, калі беларускія школьнікі і студэнты вяртаюцца ў навучальныя ўстановы. Разам са звыклай вучобай яны сутыкаюцца з ціскам: кантроль сацсетак, праверка тэлефонаў, абавязковыя "выхаваўчыя" фільмы і новыя курсы з ваенным ухілам. Такім чынам беларуская сістэма адукацыі ўсё часцей становіцца інструментам ідэалагічнага кантролю, а не свабоднага развіцця.

Што значыць для маладога чалавека, калі асабістая прастора ў анлайне перастае быць асабістай, а "выхаванне патрыятызму" ператвараецца ў мілітарызацыю? Як бесперапыннае назіранне ўплывае на псіхіку і на тое, як студэнты ўспрымаюць сябе і навакольны свет? Чаму шмат у каго з'яўляецца адчуванне небяспекі нават у студэнцкай аўдыторыі? Што рабіць, калі сістэма вучыць маладых грамадзян стукаць адно на аднаго?

Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з псіхалагіняй, спецыялісткай па кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі Ліліяй Хедзінай.

Эфір пачнецца 5 верасня ў 14:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.